Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Фрыдрых Мерц выступіў супраць новай Ялты, трымаючы ў руцэ кавалак Берлінскай  сцяны 

20.11.2026 12:21
На прэс-канферэнцыю пасля сутрэчы Кааліцы ахвотных нямецкі канцлер прынёс кавалак Берлінскай сцяны — сімвал падзелу Еўропы ў мінулым.
   .
Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц. PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц выступае за дыпламатычнае ўрэгуляванне вайны ва Украіне, але супраць перамоваў, у якіх удзельнічаюць выключна вялікія дзяржавы. Пра гэта канцлер заявіў пасля завяршэння саміту Кааліцыі ахвотных у Берліне.

Паводле вынікаў сустрэчы, удзельнікі Кааліцыі ахвотных пацвердзілі гатоўнасць працягваць фінансавую і ваенную падтрымку Украіны ў 2027 годзе. Еўрапейскія партнёры падтрымалі прапанову Еўракамісіі выдзеліць на гэтыя мэты дадатковыя 45 мільярдаў еўра, а Вялікабрытанія паабяцала больш за 11 мільярдаў фунтаў дапамогі. Таксама ўдзельнікі абмеркавалі магчымыя гарантыі бяспекі для Украіны пасля спынення агню і падрыхтоўку да мірных перамоваў з удзелам Украіны, Расіі, ЗША і Еўропы. 

На прэс-канферэнцыю пасля сустрэчы нямецкі канцлер прынёс кавалак Берлінскай сцяны — сімвал падзелу Еўропы ў мінулым.

— Берлінская сцяна стаяла непадалёк адсюль. На працягу 35 гадоў яна падзяляла наш кантынент, Германію і сам Берлін. У 1988 годзе прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган заявіў у Берліне: «Зруйнуйце гэтую сцяну, спадар Гарбачоў!» Сёння мы звяртаемся да прэзідэнта Пуціна: спыніце вайну ва Украіне, і давайце разам знойдзем дыпламатычнае рашэнне! 

Канцлер Германіі таксама падкрэсліў, што перамовы пра Украіну без удзелу самой Украіны і Еўропы не прывядуць да міру. Такім чынам палітык адрэагаваў на перамовы ў кітайскім Шэньчжэне з удзелам кіраўнікоў ЗША, Кітая і Расіі.

iar/эж